Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белы ўспамін

Дрэвы лісце паскідалі,
Адляцелі ў вырай птушкі,
Дождж ліе без перапынку.
Хутка снег на землю ляжа,
І мароз скуе бранёю
Воды рэк і вадаёмаў,
Адмысловымі узорамі
Размалюе вокны спраўна…

-Вунь, глядзі, і дзеці ў санках
Спрытна з горкі пакацілі,
Лоўка лепяць бабу з снега,
І кідаюцца сняжкамі…

Вось і я, здаецца б, скінуў
Цяжар год і разам з дзецьмі
Пакаціўся з горкі ў санках.
А пасля, скачаны ў снезе,
У дом з’явіўся перад маці,
І яна б мне вымаўляла,
Так, нязлосна, для парадку,
І паіла смачным чаем…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Белы ўспамін - Пётр Шакола