Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я думаў, ты мая турбота



Я думаў, ты мая турбота,
Лятучая, як ранкам дым.
А ты – высокая работа,
Маёй душы пакутны ўздым.
Я думаў, ты глыток паветра,
Гаючае святло расы.
А ты – гарачы подых ветру,
Якому рухаць парусы.
Я ўпотай думаў, ты ў прыполе
Адданы мне румяны хлеб.
А ты – няўзоранае поле,
Ты не крануты плугам стэп.
Я думаў, ты цяпло кватэры,
Дзе двух люляе цішыня.
А ты – зачыненыя дзверы,
Якія адчыняць штодня.
Ты – нібы скарб, любоў мая,
За сургучом сямі пячатак.
Ах, як наіўна думаў я,
Што ты вянец.
А ты пачатак.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я думаў, ты мая турбота - Пятрусь Макаль