Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Нас па галовах секлі зоркамі

Нас па галовах секлі зоркі
Чэргамі –
У чэрвені,
У вечаровым чэрвені…
Смерць хадзіла
Гаспадаром.
Быў крык,
Быў плач,
Быў гром.
Дол скалануўся ад груку.
Уцякаючы ад пагоні,
Стрымгалоў праскакаў па бруку
Конь без конніка,
Як агонь,
Неба,
Выючы нема,
Цэлілася здаля…
Няўжо ты мне здрадзіла, неба?
Дай мне ратунак, зямля!
Неба – якое відовішча! –
Зеўрала россыпам дзір.
Няма ад вайны сховішча…
Адно ад вайны сховішча…
Разам.
Мір.

Верш Нас па галовах секлі зоркамі