Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Знаёмая дарожка

Дзе б я ні быў далёка,
У сэрцы ты жыла,
Знаёмая дарожка
Да роднага сяла.

Мне не забыцца ранку
Прыгожаю вясной, –
Хадзілі мы з каханкай
Дарожкай залатой.

Вясна тады спявала,
I шчокі ў нас цвілі,
Мы сонечнай дарожкай,
Здавалася, ішлі.

Калі ж устаў над краем
Ваенны, грозны год,
Дарожкай палявою
Адходзіў я на фронт.

I ў бойцы ці ў спачынку
У сэрцы ты жыла,
Любімая дарожка
Да роднага сяла.

Сягоння перамога,
Прыйшоў жаданы час!
Знаёмая дарожка
Вядзе дадому нас!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Знаёмая дарожка - Пятрусь Броўка