Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш З юнацкіх дзён

Я за табой сланяўся
Следам,
А ты і вокам не вяла,
А я не знаў,
А я не ведаў,
Чаму халоднай ты была?

Я так пакутаваў,
Здаецца,
Што лёд і той бы мог
Крануць,
Шукаючы шляхі да сэрца,
Сабе казаў – слухмяным будзь!

Калі смяялася –
Смяяўся,
Журылася – пахмуры быў.
Відаць, у тым
I памыляўся,
Што ўсё адразу я раскрыў.

Я зваў у сведкі поле,
Неба,
Маё ж каханне не дайшло.
Такая, мусіць, ёсць
Патрэба,
Каб тайны хоць крыху было!

Верш З юнацкіх дзён