Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вялікі дзень



Ёсць многа дзён, што шчасце дораць,
Ды больш усіх той дзень люблю,
Калі магутны залп “Аўроры”
Ускалыхнуў усю зямлю.

I вось яна – пад ветрам свежым
Бадзёрым голасам пяе,
Параскідаўшы краты-межы,
Інакшы выгляд у яе.

Увесь узросшы гарадамі,
Плацінамі гады стаяць,
Цёмна-зялёнымі садамі
Па-над палеткамі шумяць.

I густы іншыя сягоння,
I ўдумней людзі мнагакрат –
Стаў касмашлем важней кароны,
Карон жа па музеях шмат.

Жывем не толькі дзённым хлебам,
Імкнёмся і да зор другіх,
Аднак для нас, высока ў небе,
Чырвоная ярчэй усіх.

Прайшла амаль палова века,
I шмат дзе знік прыгнёт і здзек.
А гляньце вы на чалавека –
Якім стаў дужым чалавек!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вялікі дзень - Пятрусь Броўка