Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На перадавой

Чырвоныя над намі зоры,
I мы далей і ўвысь імчым.
Ад тых славутых дзён “Аўроры”
На першай лініі стаім.

Пад прамяністымі сцягамі
Зямля ўзнялася расквітаць,
Ды цемры шмат яшчэ прад намі,
Няма калі адпачываць.

Ідзём. Святло перамагае,
Няхай у барацьбе цяжкой.
У свеце ёсць перадавая,
Мы ўсёй краінаю на ёй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На перадавой - Пятрусь Броўка