Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Май зялёны на парог

Май зялёны на парог.
Ночка. Вішні белыя.
Ходзім мы з табой удвох,
Нібы звар’яцелыя.

Не страчаліся з зімы.
Што ж мы не бяседуем,
I чаго жадаем мы, –
Самі мы не ведаем.

Падае нам певень знак –
Блізка ўсход, світаецца,
Нашы ж рукі аніяк
Штось не разнімаюцца.

Салаўіны галасок
У садах ваколіцы,
Месяц быццам назнарок
Сам не супакоіцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Май зялёны на парог - Пятрусь Броўка