Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чырвоны сцяг

Любімы наш чырвоны сцяг
Над роднаю зямлёй!
Ты азарыў нам вольны шлях
Кастрычніцкай парой.

Хто пад чырвоным сцягам йшоў
Той жыў заўсёды тым,
Што камунары ўсіх часоў
Змагаліся пад ім.

Ён бессмяротны, ён жывы,
Яму няма канца,
Бо ў ім жа кропелькі крыві
Ад кожнага байца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чырвоны сцяг - Пятрусь Броўка