Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ах, што гэта за дзяўчына

Можа, знаеце Мальвіну,
Што так хораша пяе?
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Устаю я ранкам сінім,
Ды раней яна ўстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

На рабоце ўсіх пакіне,
Хто ні гнаўся – адстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Прыйдзе з працы да хаціны,
Хлопцы ўюцца ля яе…
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ах, што гэта за дзяўчына - Пятрусь Броўка