Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Я ўбачыў у тваіх вачах слязінку

Я ўбачыў у тваіх вачах слязінку.
Прашу, прыйдзі хоць на хвілінку.
Я вуснамі зніму яе, –
і недавер даруеш мне.
Не трэба марнаваць душу,
пакліч мяне, пакліч, прашу.
У паўсядзённай каламуці
навошта халадзіць пачуцці?

Верш Я ўбачыў у тваіх вачах слязінку