Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ну?! Што яшчэ табе трэба?!

Ну?!! Што яшчэ табе трэба,
Каб адчуваць смак жыцця?
Вось табе чыстае неба,
Вось табе зоркі зіхцяць,

Вось табе бераг і сонца,
Хваляў усмешкі-каралі,
Вось твой анёл-абаронца,
Крылы, што ўвышу ўздымалі,

Вось табе танцы і спевы,
Вось табе грошы і час,
Вось табе – сёння і зараз,
Столькі за раз!

Ну!?! Што яшчэ табе, дружа, трэба?
Выцадзіць з соннага забыцця –
З быту відовішчаў, працы і хлеба –
Асэнсаванасць жыцця?..

Вось табе неафармат –
Свабода ад стэрэатыпаў,
З вечным рухавіком самакат –
Руш, куды сон цябе клікаў!

Вось і кар’ерны табе самазвал –
Выкінь усё непатрэбнае!
Вось табе лівень, маланкі і шквал
Сілы жыцця бязмернае!

Што яшчэ? Будзе ўсё-ўсё для цябе,
Толькі вазьмі, прашу!
Толькі між прагай святла і сусветам
Выхадзі сцежку-імшу.

Можа, здалёк ты разгледзіш свой шлях
Ясным у кожнай рысе,
Толькі сабой заставайся, мой дзень,
Толькі не супыніся.
2009-2012

Верш Ну?! Што яшчэ табе трэба?!