Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навекі слава

Навекі слава тым, што ў полі ратным
Загінулі за родныя палі,
За наш народ, за лёс народаў братніх,
За дзень наступны усяе зямлі.

Бяссмертныя іх помнікі кранеш ты –
І цеплыню адчуеш пад рукой:
Іх высеклі не з камня, не з граніту, –
Людской любві, з удзячнасці людской.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Навекі слава - Пiмен Панчанка