Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗГРАЯ

Як прыдзе ноч, я зноў зайграю
на мяккіх струнах цішыні
і, можа, ваўкалакаў зграя
вачэй чырвоныя агні
запаліць у лясной гушчэчы,
як зразумее, што мяне
іх позірк смутны чалавечы
не напужае, а кране.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЗГРАЯ - Павел Надольскі