Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімовы дождж

Зімовы дождж – па шыбах слёзы…
На крушнях волкі ночы цень.
Твой шлях адсіверны мімозы
Ўсцілаюць зоркамі надзей…

Надзей няўцямных, кволых, стылых,
Нібы зімовы снежня дождж…
На ўскрайку лога воўкам вые
Жытнёвай веры памяць-смоўж.

Вандроўнік часу – дух прыгодаў
І той па ночы спруцянеў.
Зімовы дождж – прысуд народаў,
Якіх няма…
ужо…
цяпер…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зімовы дождж - Павел Гаспадыніч