Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Здаецца, скончылася лета

Здаецца, скончылася лета,
Хоць на дварэ шчэ красавік.
У сумным позірку паэта
Мільгне і знікне светлы блік.

А пад нагамі хцівы вецер
Юрлівым чортам абаўе…
Нібы мільярды апраметных –
Прыцісне, сцісне, праглыне.

Цябе не стане разам з летам,
Якога, можа, і не быць.
З вар’яцікм шалам дзікіх ветраў
Мільгне і знікне…красавік.

Верш Здаецца, скончылася лета - Павел Гаспадыніч