Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ядвабам аголеных ўночы адценняў

Ядвабам аголеных ўночы адценняў
Лунаюцца мары ў празрыстаці зор…
Мільярды сусветных жаданняў-трымценняў
Ахутваюць ласкаю стомлены бор…

Прыціхласці рэха на стромых прасторах,
Бавоўнасці водару прагны глыток…
Скідай нерашуча, няўмела свой сорам
І можа пачуе спакушаны Бог…

Як дыхае цень, што прачнуўся да скону,
Як коткаю крочыць смуга да ракі…
Як плача матыль у бяскрыллі палону,
Як дзіда ўваходзіць у вільгаць зямлі…

Перлінамі скарбніц дзівосных, таемных
Між нерушаў бору, між лядаў яго
Сустрэнуцца губы і вусны ўзмакрэлых
Цнатлівых юнацкіх, бы грэху віно…

На ростанях вечнасці, мнішкаю сціплай,
Ледзь-ледзь апранае світанак цяпло.
Мільярды пачуццяў па травах разліла
Ядвабам пяшчоты тумана крысо…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ядвабам аголеных ўночы адценняў - Павел Гаспадыніч