Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень слязьмі апалай лістоты



Восень слязьмі апалай лістоты
Быццам мастак, малюе жыццё…
Шэрай улады пануе брыдота
Нават калі пляваць праз плячо..

Край занядбаны сынамі Халеры,
Край ганарлівы ў мінулым сваем!
Нібы астатні ваяр на галеры
Што патанае ў пракляццях залеў…

І ты мне кажаш, галоў нахіліўшы,
вусны ледзь-ледзь прытуліўшы да губ,
“Мы пераможам, паразкі спаліўшы
Моцным спляценнем сэрцаў і душ”

Мы пераможам! Гучала стагоддзі
Крыкам Радзімы у кайданах…
Мы пераможам! Рэхам ў народзе
Плакалі сквапна бацькі па сынах,

Тых, што загінулі ў прышасці катаў,
Што і цяпер пануюць, сычы…
Мы пераможам! — словы пра страты
І пра свінячыя здрадаў лычы…

Восень слязьмі апалай лістоты
Ладзіць спатканне памяці душ…
Твой пацалунак нібыта грымоты
Рэштак мінулага ў дотыках рук…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восень слязьмі апалай лістоты - Павел Гаспадыніч