Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Варажбіт

Сполахам роснага ранку
На тонях жыццёвага сну
Апусціцца чэрвенем з ганку
Цень, закаханы ў вясну.

Той цень, што насёння ссівелы,
Вядзьмак з прамінулых часоў,
Той цень, што пакінуў насенне
Пракляццю наступных гадоў.

Нібыта стары з барадою,
Бялюткаю цнотай святых,
Малітвай як быццам вадою
Змывае душы твой пухір.

Нябёсныя сёстры старога –
Агнёвыя зоркі ўначы, –
Бы Паркі ткуць лёс твой нанова
Ў старыцах сцішэлай душы.

Каб ранкам малочна-празрыстым
Згадаліся прашчураў дні
У чэрвеньскім ўбранні квяцістым
Слязой залатою вясны.

Верш Варажбіт