Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты хацеў не з’яджаць з Барселоны

Ты хацеў не з’яджаць з Барселоны,
Не вяртацца ў адвечны праклён.
Ты хацеў вандраваць незнаёмым
Між Саградай, Рамблай, Камп Ноў.

Ты хацеў на Мантжуік узняцца,
Быццам птушка над горадам сноў.
Табе карцела ў сненнях застацца
Там, сарданай дзе ўз’юшана кроў.

Ты хацеў разняволеным казкай
Гэту казку, як верш свой, пісаць…
Ты прачнуўся. У Менску. Знянацку –
Нібы ў пеклавым чадзе вар’ят…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты хацеў не з’яджаць з Барселоны - Павел Гаспадыніч