Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тая хата

Тая хата была як маці –
Цёплай, утульнай, лагоднай…
І давала свайму дзіцяці
Ласку светлай душы і роднай.

Тая хата загойвала раны,
Абярэгам твой лёс атуляла.
Пад нагамі – дыван саматканы:
Ўсё найлепшае сыну аддала…

Тая хата старэла памалу,
Ды пра боль свой табе не казала…
Як чакаючы знаку-сігналу,
І як мара, аднойчы растала…

Тая хата была як маці –
Цёплай, роднай і… ў снах засталася…
Ва ўсмешцы малога дзіцяці
Сёння ў мроі яна убралася…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тая хата - Павел Гаспадыніч