Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Там, дзе рачная хваля

Там, дзе рачная хваля
Цалуе душаў пагляды,
І россыпам неба караляў
Азёры ў начы апранае,

Там, дзе вякуюць ляды,
Убраныя ў росныя травы,
І птах адзінокі кружляе
У плыні сонечнай лавы,

Там, дзе дыванамі пожні
У мяккасці крокі хаваюць
І мудрасцю даўняе прошчы
Абшары сабой атуляюць

Там, дзе гаючай крыніцы
Шэпат празрыста-салодкі
І сінявокасць чарніцы
Глыбіннасць даруюць палёгкі,

Там, дзе вішнёвыя ранкі
Купаюцца ў спевах птушыных.
І на крылатых маланках
Мары лунаюць няспынна…

Там, дзе пакінуты годы,
І хаты ваўчкамі заняты.. –
Туды мы ўцякаем употай:
Адзінай істотнае страты…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Там, дзе рачная хваля - Павел Гаспадыніч