Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спаўзе ў гушчар туман сівы



Спаўзе ў гушчар туман сівы
Між елак покрывам бялюткім.
Ізноў прысніцеся не Вы
У панаванні Рэха гнуткім…

Спаўзе з галінкі кроплі звон,
Які падхопіць шоргат лісця…
Ізноў сустрэнецца Вам Ён,
У мроях стрэчаны калісьці.

Спадзе на вокны змроку цень,
Кране далоні сарамліва…
Ізноў не Вы – самотны дзень
Аб нечым просіць палахліва…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Спаўзе ў гушчар туман сівы - Павел Гаспадыніч