Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паланэз пажоўклай лістоты

Паланэз пажоўклай лістоты,
Невымоўных рапсодый пяшчота,
Непадгеджаных мітаў адзнакі,
Неспазнанага водару спадкі.

Час малення зляцелых дадолу,
Непаспелых прамовіць нічога,
Неспазнелых няўлоўных пакутаў
Непабачаным цугам прыкутых.

Дзіва чырвані з просінню змовы,
Непашытыя швачкай уборы,
Несаспелыя зыркі маланак,
Ненароджаны роснасцю ранак.

Паланэз развітальны лістоты,
Невымоўных пачуццяў пяшчота,
Непаспелых прамовіць нічога
Ненароджаных душаў у Словах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паланэз пажоўклай лістоты - Павел Гаспадыніч