Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ноч у Кракаве

Ноч снегавеем калядным
Душу сагрэе ў кавярні
Якая знайшла нас у Кракаве
Старым, як песні славянаў.
Годным як нерушы ў лесе
Што Татры ўпрыгожвае ў снезе
Велічным, як перамогі і слава,
Якіх мы з табой напаткалі
Якіх ты й яны там сустрэлі
Дзе чуецца звон дзідаў і стрэлаў,
Дзе памяць гайдае арэлі
І брамы палацаў святлеюць…
Ноч снегавеем калядным
Частуе нас кракаўскай кавай.

Верш Ноч у Кракаве