Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наша пакаленне

Наша пакаленне

Наша пакаленне
Антываеннае
Антызменнае
Антызасценнае

Наша пакаленне
Антылітаратурнае
Антыкультурнае
Антыцэнзурнае

Наша пакаленне
Антыглабальнае
Антымаральнае
Антыскакральнае

Наша паклаленне
Антыцаркоўнае
Антымоўнае
Антыграхоўнае

Наша пакаленне
Антыайчыннае
Антызлачыннае
Антыпрычыннае

Наша пакаленне
Антыграмадскае
Антыбрацкае
Антысваяцкае

Наша пакаленне
Антыактыўнае
Антылюбіўнае
Антымагільнае

Наша пакаленне
Ад веку ў век
Не анты
Цярплівае,
Не анты
Маўклівае,
Не анты
Забыўнае

Сыны Вялікага Княства
Не супраць
Пакоры і рабства.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Наша пакаленне - Павел Гаспадыніч