Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Мрокі хіжымі птахамі жніўня

Змрокі хіжымі птахамі жніўня
Акаляюць бязмоўнасць прасторы.
Звышадчайнай слязою ліўня
Енчаць рэхам далёкія моры.

Па-над квеценню яблычных межаў
Збеглых думак маркотная барва.
Гад сыкучы канае між вежаў
Старадаўня-самотных, як Карна.

Крук малюе крылом чорным ночы
Лёс, пазначаны марвай і жалем.
Недзе Плачка бядуе, ці… д’ябал рагоча?
Вадзяніцы вылынваюць з хваляў.

Здзірванелых палеткаў абшары
Рыбаловіць на рог ветах скрушны.
Тут згубіліся мкненні да мараў,
І прыдбаўся дух-Кон палярушны.

Змрокі хіжымі ценямі жніўня
Казытаюць найгоршыя раны.
Зоркі сыпяцца з неба няспынна
Да чарговага болю світання…

Верш Мрокі хіжымі птахамі жніўня