Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Іду па дарозе



Іду па дарозе.
Слёзы.
Замест каменьчыкаў.
Нібы крозы
Якія сталі вадкімі
Згадкамі
Пра свет
У якім апошні
Паэт
Напіша
Апошні санет
Задоўга да
Дарогі
Па якой
Пайду я
Не заўважаючы
Слёзы.
Бо ногі
Каменьчыкі
Раняць.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Іду па дарозе - Павел Гаспадыніч