Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гонка імкнецца да новага года

Гонка імкнецца да новага года
Сцежка між памяці спаленых сноў.
Што адбылося – дабро ці нягода –
Паразрасталася часу быллём.

Хмары, аблокі, усмешкі, сустрэчы –
Пройдзена-зжыта – як мліва – даўно.
Ценем нязведаных далечы вежаў
Сумна ўсміхаецца лёсу шытво.

Толькі наперад няпэўна і квёла
Цягнецца ўсё ж за табой наўздагон
Ёлкай прысутнасцю страчанай долі
Бела-чырвонай надзеі палон…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гонка імкнецца да новага года - Павел Гаспадыніч