Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дождж ліпнёвымі стрэламі

Дождж ліпнёвымі стрэламі
Працінае бы дзідамі дух.
На зямлі сасмяглай залевы
Паглынаюць і травы, і пух.

Мецяць кроплі цвікамі у душу,
І патокамі з твараў бягуць,
Парасонамі дрэваў парушаць
Непрыкрытасці зор каламуць.

Зазвіняць ручаінамі ў сэрцы,
Заструменяць свежасцю дол… –
Нібы вершнік ад Грунвальда эры
Перамогаю дождж адыйшоў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дождж ліпнёвымі стрэламі - Павел Гаспадыніч