Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апранулася восень у шалік лістоў

Апранулася восень у шалік лістоў,
У сукенку пажоўклага свету…
Капялюшык з халодна-гуллівых вятроў
Пасуе ёй, а мне так нясцерпна…
Нібы з лесу вярнуліся сны
Пра герояў паўстання у Слуцку,
Быццам нас не знайшлі змагары,
Што жыццё аддалі у пакутах…
Апранулася восень у дождж,
Капялюшык крывёй набрынялы..
Побач з намі, вакол ды і ўздоўж –
Успамін пра Радзіму апалы….

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Апранулася восень у шалік лістоў - Павел Гаспадыніч