Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А што такое жыццё

А што такое жыццё,
Калі не хвалі,
Які гайдаюць
Нібы каралі
Лёс на вятрах і агні?

А што такое жыццё,
Калі не кросны,
Якія ткуць восень
Нібы нябёсы просінь
Ад самай вясны?

А што такое жыццё,
Калі не вагі,
Якія ўсе твае смагі
Хістаюць улева-управа
Выбарам адным.

А што такое жыццё,
Калі не спатканні,
Хістанні,
Ткацтвы,
Гайданні,
Ваганні
З мэтай адной –
Пазбегнуць растання?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А што такое жыццё - Павел Гаспадыніч