Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я закахаўся



Я закахаўся. Праўда.
Закахаўся ў цябе кволую.
Я закахаўся сквапна.
Раскахацца ня здолею.

Ведаеш нашто літары?
Ведаеш. Толькі марна.
Толькі дарэмна літрамі
Цешыцца. Ладна, ладна –

Насамрэч вершык для дзевачкі.
Новенькай, той худзенькай,
Якая мяне цешыла,
Цёмнымі сьнежнымі буднямі.

Якая мяне вынесла
З лап бездакорных полымя.
Якая замест. Мысьлямі
Быў на мяжы стомлены.

Сорамна. Мне сорамна.
Я закахаўся. Закахаўся.
Гора мне. Мне гора. Так.
Ложак пусты застаўся.

Ложак… пусты… Заўтра
Зноў прачнуся са стомаю.
Я закахаўся. Праўда.
І раскахацца ня здолею.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я закахаўся - Павел Бортнік