Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераход



Мора болю і любові мора.
На сконе год зламанаю душой
Сівы няголены дзядок праз гора
Смык трымае хвораю рукой.

Мінулі час і слава, ўсё мінула.
І скрыпка болей не пяе,
А стогне пад няспынны гула
Кантрапункт у пераходзе. За яе

Калісьці ўсё аддаць гатовы,
Ахвяраваў і шчасьцем, і жыцьцём.
І кожны тыдзень горад новы
Вітаў артыста хлебам і віном.

Цяпер прайшлі часы. Пустая зала.
І пальцам кволым не адолець нот.
Няма іскрынкі, шалу стала мала.
Ратуе дзеда толькі пераход.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пераход - Павел Бортнік