Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яна (урывак)



Снег растаў. I раскатамі грому
Зазвінелі зімовыя крыгі.
Веснаплынь. Мо’ каму й невядома,
Чым тут сэрца сялянкі гарыць?!
Маладая, ружовая кветка!
У руках – старажытных прылада,
Яна йдзе у разлогі палетак,
Яна йдзе на ўзбуялыя грады.
Зараслі лебядою загоны,
Лён-казак абавіўся травою,
З старажытных часоў па сягоння
Яна поле свірэпу рукою.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яна (урывак) - Паўлюк Трус