Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я веру

Я веру ў Бога,
І сілу Слова,
І што нічога
Невыпадкова.

Я веру ў Вечнасьць
Шляху зямнога
І Чалавечнасьць,
Што ёсьць дарогай.

Я веру ў Неба,
Сьвятло і цемру,
І збожжа Хлеба
Сьвятога веру.

І вера ў мысьлях,
І вера ў сэрцы:
Душою чысты
Ня знае сьмерці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я веру - Паўлінка