Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ларысе Геніюш

Пасьля прачытаньня “Споведзі” Ларысы Геніюш

Памяці заступніцы пакутнай,
Маці ненароджаных сыноў,
На вякі Радзімаю прыкутай
За сваю адданую любоў!..

Не чакай ты літасьці ад мяне:
Маю абяздоленых цэлы край!
Маё сэрца цяжкае не скране
Ні малітва сьлёзная, ні адчай.
Не глядзі дакорліва: я раба…
Волі пераможаным не даюць.
У самоце скіне лісьцё вярба…
З шапаценьнем падае “Беларусь!..”

05.01.15-07.01.15

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ларысе Геніюш - Паўлінка