Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Калядкі, каляды

Калядкі, каляды,
Святам ўсе мы рады.

Вось нясемся з горкі,
Лыпае нам зорка.

Зорка эры новай,
Ад Раства Хрыстова.

А на вуліцы мароз,
Дужа ружавее нос.

У сенцы ставім сані,
І бяжым да бані.

Ох, які ж гэта дар,
Ранішні калядны пар.

А нам сцюжы ня пачым,
І ляжым мы на печы.

Да абеду б не забыцца,
Тэста замясіць, таміцца.

А як выпячым пірог,
З ім адразу за парог.

І да елкі гуляць,
Ды калядкі спяваць.

Калядкі, каляды,
Святам ўсе мы рады.

Верш Калядкі, каляды