Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БЕЛаРУСЬ. Захад Смаленскага княства, 1201- шы год



Друцк беларускі, горад сла́ўны,
На Друці рацэ, беразе пра́вым.

Тут праходзіць адзін са шляхоў,
Шляхоў у грэкі, з варажскіх вярхоў.

Порт сцеражэ, атрад вартаўнічы,
А на прычале ладдзі ваяўнічыя.

З ранку гамоніць, пляц гарадзецкі,
Жыццё абуджаецца, рамеснае, купецкае.

Звон звініць, царква узвышаецца,
Евангелле Друцкае чытаецца.

Ад Друцка, ў Паўднёва – Усходзе,
Град беларускі, вядомы ў народзе,

Мсціслаўль, Мсціслава айчына,
Манамаха, Ўладзіміра сына,

Паўсотні гадоў таму, блазенскі,
Князёў рэзідэнцыя зараз, Смаленскіх.

Яшчэ беларускія гарады,
Крычаў, Радамль і Прупойск малады.

Шмат тут цэркваў збудаваў,
Дабраверны Расціслаў.

А зараз на пасад абраны,
Мсціслаў Стары́, сын Рамана.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БЕЛаРУСЬ. Захад Смаленскага княства, 1201- шы год - Ольгерд Гарыца