Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё было: і сон, і парыванне

Усё было: і сон, і парыванне,
Высокі ўзлёт, і марнасці сіло,
I нараканне, і самаз’яднанне.
Нянавісці ніколі не было.

Нас не заўжды дастойна і цярпліва
Да разумення пачуццё вяло.
Так часта я была несправядлівай.
Нянавісці ніколі не было.

У заўчарашніх буднях надламала
Наступнасць наша светлае крыло.
Ты быў слабым, я жорсткім называла.
Нянавісці ніколі не было.

Агледжваемся – і як на далоні:
Далося ўсё, што дацца нам магло
У найжаданым любасці прыгоне.
Нянавісці ніколі не было.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Усё было: і сон, і парыванне - Ніна Мацяш