Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыцяжэнне часу

Жыццё з маленькага вучыла:
Як ні мудруй тут, ні пручайся,
А немагчыма, немагчыма
Адолець прыцяжэнне часу.

Агорне веснавосць павеву –
I квеценню зазорыць мусіш,
Як абрыкосавае дрэва,
Прыручанае Беларуссю.

Скапычаныя смуткам гоні –
I неспазнанага прасторы…
Ты стаў дасведчанней сягоння,
А шчаслівейшы быў учора…

У ледзь ацямлівым галопе –
To па пустыні, то па жыце.
I стукае у грудзі попел
Усіх згарэлых побач жыццяў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыцяжэнне часу - Ніна Мацяш