Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цені ў кутках, як блакітная варта

Цені ў кутках, як блакітная варта…
Сёння мы ў шчасця ў гасцях.
Можа, адзіна цяпер мы і варты
Жыцця.

Сёння, калі нашы душы пад знакам
Злітнасці і паўнаты;
Зараз, калі ў іх ні следу ніякай
Лухты.

Выстыў даўно ў белых кубачках чорны
Чай на вячэрнім стале…
Спеўна і вольна, нібыта на горнай
Скале!

Лёгка, як птахам уразлівым дзікім
З гордым узмахам крыла!
Цені, як варта блакітныя… Лікі
Святла!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цені ў кутках, як блакітная варта - Ніна Мацяш