Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Я не ў крыўдзе

Я не ў крыўдзе

Дзякуй, дружа незнаёмы
За тваю ацэнку-“дрэнна”.
Твой прыём даўно вядомы,
Бо чытаецца імгненна.

А калі б было ўсё шчыра,
Палічыла б за навуку.
Адчуваю, што праныра-
Жаба душыць, гоніш скуку?

Смешна вельмі, калі бачу,
Як з “выдатна” робіш “двойку”.
Не лічу гэта няўдачай,
Твой учынак мне без толку.

Так што, дзякую бязмерна…
Зайздрасць шчасця не прыносіць.
Колькі б ты ні ставіў “дрэнна”-
Муза радасць МНЕ прыносіць.

2017 г.

Верш Я не ў крыўдзе