Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Праклён, як сэнс жыцця майго

Праклён, як сэнс жыцця майго.
За што? Пытаю ў цябе.
За што? За што мне гэта ўсё?
А ты маўчыш. Я бачу ў сне,
Як мора хвалі ўздымае,
Яны гавораць з цішынёй,
Як горы неба зноў кранае.
Я адчуваю тут спакой.
Але, як толькі сон зыходзіць
За гарызонтную мяжу
І ты гаворыш шчыра: “Годзе,”
То я ў ложку зноў ляжу.
Я разумею, што не трэба
Мне доўга быць у марах сну.
Няхай расце жыццёва дрэва,
Калі ж я лягу ў труну,
То той праклён, што быў спрадвеку
Над галавой, хацеў забіць,
Няхай пакажа чалавеку,
Што я хацела проста жыць.

Верш Праклён, як сэнс жыцця майго