Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вочы каханых

Калі ты захочаш
Спавядацца нябёсам
За свой грэх патаемны,
За крыўду ці боль,
Якімі знячэўку параніў
Чужую ці блізкую душу,
Не ідзі у царкву,
Абразам у слязах не маліся –
Не адкупіш прад імі віну,
Не ачысціш ахвярную душу.
Бо у вочы адны паглядзеўшы,
Ранейшы адчуеш ты боль.
Як Мацеры Боскай пагляд,
Вочы адзіных каханых –
Наш суд найвышэйшы.
Найвышэйшы прысуд.
I ўвесь невымоўны
I незагойны наш боль.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вочы каханых - Ніна Аксёнчык