Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У чарнобыльскай зоне

У чарнобыльскай зоне
Хаце,
Як старэнькай пакінутай маці,-
Дзьверы забілі цвікамі.
Каб крычаць не магла
Ад гора.
А вокны дошкамі пазабівалі-
Каб бачыць яна не магла
Гарору:
Як дзікім чартапалохам
Двор зарос.
Агарод быльнягом буяе.
Як чарнобыльскі вецер
Здзічэлы
Ваўкамі па краю гуляе.
Як святыя крыніцы ўсе
Атрутнымі сталі –
У стронцыі-брудзе.
І, як свечкі-бажніцы,
Смяротным полымем чорным
Свецяцца людзі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У чарнобыльскай зоне - Ніна Аксёнчык