Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стары сад



Люблю даўно свой сад стары,
Яго таемныя размовы,
Дзе дрэвы, даўнія сябры,
Мяне прывечваюць вяснова.

Тут лісця, квецені размах –
Жывой душы адбітак блізкі.
А свежы яблыневы пах
Мілей мне ад парфум парыжскіх.

Іду сюды праз вечнасць, год,
А мудрасць саду зноўку чую:
Галін раздольных карагод
Любоў высвечвае зямную.

I чую я ў сваёй крыві,
У дрэў несастарэлым спеве,
Што й я – часцінка той глыбі,
Галінка на жыццёвым дрэве –

Свае адшукваю лісты,
Каб з небыцця ў іх адгукнуцца.
Душа баіцца пустаты –
Я ў сад баюся не вярнуцца.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Стары сад - Ніна Аксёнчык