Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш О зорка шчасця ў небе Беларусі!

О зорка шчасця ў небе Беларусі!..
Слязой упала – сонца ўкрыў кажан.
І быццам Богу, краю я малюся –
Пакінутым магілам і крыжам.
Твайму дакору з часу Рагвалода,
Як на ручнік лягла крывёю ніць.
I, як Хрыстос, распяты лёс народа
Прад вечнасцю ўкрыжованы стаіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш О зорка шчасця ў небе Беларусі! - Ніна Аксёнчык