Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нілу Сымонавічу Гілевічу

Волатам духу народнага,
Сакаліным узмахам крыл
Беражэ Беларусь гаротную
Наш паўнаводны Ніл.

І бруіцца святло душы яго.
І поіць засмяглы народ.
Бо, як кнігаўкі плач: ажый яго –
Шуміць вецер між белых вод.

Бо няма ўжо таго народа,
Хто за годнасць паклаў бы жывот.
Прагнуць новыя людзі уцех асалоды.
А між імі – нянавісці лёд.

Дык свяці ж ты, наш Ніл глыбокі,
Як Прыпяць, Дняпро і Сож.
Каб стваральнага духу вытокі
Не зглумілі ні “Водка” , ні нож.

Бо не адно пакаленне паэтаў
Вып’е сьветач тваёй ракі.
А “Я лягу-прылягу” над светам
Будзе спевам бярозаў шумець праз вякі.

І манкуртаў – я веру ў гэта-
Падымуць нават з труны
Твае – ў сонцы. Сьвятыя, як лета –
Жыта. Сосны. І валуны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нілу Сымонавічу Гілевічу - Ніна Аксёнчык