Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Люблю вясну я, ды чаму

Люблю вясну я, ды чаму
Душой да восені гарнуся?
Ці дрэву вечнасці свайму
Лістком апалым я здаюся?

Ці ў подыху асенніх дрэў –
Перакліканне нашых лёсаў,
Бо так самотны гэты спеў
Бярозак, сэрца і нябёсаў.

На голым вецці спіць вясна,
Закалыханая дажджамі.
Як памяць, ціхая яна
Ўсяго, што адбалела з намі.

Люблю вясну я. І таму
Душа да восені імкнецца –
Так дрэўцу вернасці свайму
Лісток вясною усміхнецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Люблю вясну я, ды чаму - Ніна Аксёнчык